Амэрыканцы і расейцы змагаюцца за разбудову «Тэмэліна»

Міністар замежных справаў Чэхіі Карл Шварцэнбэрг і Гілары Клінтан, Прага, 3 сьнежня

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан прыбыла ў сталіцу Чэхіі Прагу.
Гэта першы пункт яе эўрапейскага турнэ. На перамовах з кіраўнікамі Чэхіі галоўнай тэмай ёсьць будаўніцтва другой чаргі чэскай атамнай электрастанцыі «Тэмэлін». За права стаць галоўным падрадчыкам у рэалізацыі гэтага праекту, які ацэньваецца ў мільярды даляраў, змагаюцца расейскі «Атамбудэкспарт» і амэрыканская кампанія Westinghouse. ЗША імкнуцца зьменшыць энэргетычную залежнасьць Чэхіі ад Расеі. Клінтан выказала ўдзячнасьць Чэхіі за «прыхільнасьць да ядзернай бясьпекі і падтрымку нераспаўсюджваньня».

Клінтан таксама наведае Брусэль, дзе прыме ўдзел у нарадзе НАТО і сустрэнецца з міністрам замежных спраў Пакістану. Потым дзяржсакратар ЗША накіруецца ў Ірляндыю і Паўночную Ірляндыю.