У Менску запалілі сьвечкі супраць сьмяротнага пакараньня

Your browser doesn’t support HTML5

30 лістапада прыхільнікі кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня» прыйшлі да касьцёла сьвятых Сымона і Алены. Так актывісты адзначылі дзень сусьветнай акцыі «Гарады за жыцьцё — гарады супраць сьмяротнага пакараньня» http://www.svaboda.org/content/article/24785880.html. Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня» Андрэй Палуда: «Мы невыпадкова абралі менавіта гэтае месца. Сьмяротнае пакараньне — вялікі грэх у хрысьціянстве. Таксама недалёка ад гэтага сьвятога месца — СІЗА № 1, дзе ў спэцкалідоры выконваюцца страшныя прысуды».