У «Маратоне салідарнасьці» з палітвязьнямі — Валеры Мазынскі

Каардынацыйная рада руху «За Волю» супольна з актывістамі дэмакратычных сілаў працягвае «Маратон салідарнасьці» ў падтрымку беларускіх палітвязьняў. 27 лістапада адбудзецца сустрэча з рэжысэрам Валерыем Мазынскім.
Ён прэзэнтуе сваю кінастужку «Палута Бадунова». Арганізатары запрашаюць на сустрэчу ўсіх неабыякавых да лёсу беларускіх палітвязьняў, каб выказаць ім сваю салідарнасьць. Раней у акцыі «Маратон салідарнасьці» бралі ўдзел вядомыя дзеячы культуры, сярод якіх Віктар Дашук, Лявон Вольскі, Славамір Адамовіч і іншыя.

Імпрэза адбудзецца ў сядзібе Партыі БНФ а 18.00.