Спэктакль «Мёртвыя і жывыя фігуркі» пад забаронай

ілюстрацыйнае фота

Спэктакль «Мёртвыя і жывыя фігуркі» Магілёўскага абласнога тэатру лялек, які быў заплянаваны на 22 лістапада, адмянілі. Прычына — ананімная скарга.
Невядомая асоба напісала скаргу пасьля таго, як 21 кастрычніка адбыўся пэрформанс «ROT».

Гэты перформанс і прадстаўленьне «Мёртвыя і жывыя фігуркі» зьяўляюцца часткамі экспэрымэнтальнага праекту «Іншая сцэна».

Прадстаўленьне «Мёртвыя і жывыя фігуркі» павінна было адбыцца на сцэне тэатру лялек ўжо трэці раз. Пастаноўка разьлічана на дарослую публіку. Яго ідэя і выкананьне належаць акцёрам магілёўскага тэатра лялек Юрыю Дзівакову і Тацьцяне Душэўскай, паведамляе gorad.by

Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды»