Пуцін звольніў міністра абароны, каб не замінаў сьледчым
Анатоль Сердзюкоў і Ўладзімер Пуцін
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін сёньня адправіў у адстаўку міністра абароны Анатоля Сердзюкова, прызначыўшы на яго месца губэрнатара Падмаскоўя Сяргея Шайгу.
Пра гэта Пуцін паведаміў падчас сустрэчы з Шайгу. Паводле Пуціна, ранейшы міністар адпраўлены ў адстаўку «ўлічваючы становішча, якое склалася вакол Мінабароны, каб стварыць умовы для аб’ектыўнага расьсьледаваньня ўсіх пытаньняў».
Нядаўна Сьледчы камітэт Расеі распачаў пяць крымінальных справаў па фактах махлярства пры рэалізацыі нерухомасьці і зямельных участкаў кампаніяй «Оборонсервис», падкантрольнай Міністэрству абароны Расеі.
У рамках гэтай справы суд ужо санкцыянаваў арышт траіх падазраваных.