Выпуск перадачы «Спорт знутры» на нямецкім тэлеканале WDR быў прысьвечаны чэмпіянату сьвету па хакеі, які мае адбыцца ў 2014 годзе ў Менску.
У праграме ўдзельнічала дэпутатка Бундэстагу ад Партыі зялёных, каардынатар у пытаньнях спорту Віёла фон Крамон, прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай Рэнэ Фазэль, а таксама намесьнік кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хэльсынскі камітэт» Гары Паганяйла ды былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў.
Паводле Гары Паганяйлы, улічваючы злачыннасьць беларускага рэжыму, будучы чэмпіянат трэба перанесьці ў дэмакратычную краіну.
Уладзімер Някляеў выказаўся за байкот гэтых гульняў і заклікаў найбуйнейшыя хакейныя дзяржавы — Нямеччыну, Швэцыю, Фінляндыю, ЗША і Канаду — перагледзець удзел у ЧС-2014 у Менску. «Хай там гуляюць тыя каманды, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі — казахі ды расейцы», — заявіў Някляеў.
Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай Рэнэ Фазэль (Швайцарыя) выказаў нязгоду з падобнымі прэтэнзіямі, адзначыўшы, што «нельга злоўжываць спортам для дасягненьня палітычных мэтаў», бо задача спорту — «ня ў тым, каб аказваць палітычны ціск».
Дэпутатка Бундэстагу Віёла фон Крамон назвала прынятае МФХ у 2009 рашэньне праводзіць першынства ў Беларусі «палітычна фатальным».
«Мы ведаем, што ў Беларусі пануе Лукашэнка, які чыніць рэпрэсіі і здушыў апазыцыю... Натуральна, гэтая знамянальная падзея будзе выкарыстаная выключна для ўмацаваньня ўлады Лукашэнкі», — кажа Віёла фон Крамон.
Нямецкая дэпутатка не заклікае да байкоту, але патрабуе фундамэнтальна пераасэнсаваць прынцыпы, паводле якіх вызначаюцца месцы буйных спаборніцтваў.
Віёла фон Крамон: «Важна тое, што цяпер у цэнтры нашай увагі апынулася падставовая структура міжнароднай спартовай палітыкі. І размова ідзе не пра тое, каб рэагаваць выключна радыкальна і заклікаць, дзе толькі магчыма, да спартовага байкоту. Гэтага мы якраз ня хочам. Мы хочам, каб рашэньні пра падобныя падзеі прымаліся паводле празрыстых крытэраў. Мы хочам, каб краінам, якія прапануюць сябе ў якасьці гаспадароў чэмпіянатаў, было ясна, на якіх умовах яны могуць атрымаць такое права».