У Гомелі ўспомнілі нявінна забітых
Your browser doesn’t support HTML5
У суботу З лістапада ля пакутнага крыжа на 9-м кілямэтры Чарнігаўскай шашы адбылося ўшанаваньне памяці растраляных мірных жыхароў у гады сталінскіх рэпрэсіяў. Праваслаўны сьвятар адслужыў службу, актывісты ўсклалі да крыжа кветкі і запалілі зьнічы.