Беларусь – падчарка Эўропы

Грамадзяне Ліхтэнштэйну – самыя багатыя людзі ў Эўропе. У сярэднім гадавая пакупніцкая здольнасьць кожнага зь іх – 57 тысяч эўра.

Найменшая пакупніцкая здольнасьць – у жыхароў Беларусі, Малдовы і Косава: менш за 2 тысячы эўра на год.

Гэтак вынікае з досьледу, праведзенага нямецкай сацыялягічнай і кансультацыйнай кампаніяй GfK GeoMarketing.

Досьлед, праведзены ў 42 эўрапейскіх краінах, устанавіў, што сярэдняя пакупніцкая здольнасьць эўрапейца – 12 тысяч эўра на год. Гэта адпавядае сярэдняй пакупніцкай здольнасьці гішпанцаў.

У першую дзясятку найбагацейшых краінаў Эўропы, акрамя Ліхтэнштэйну, уваходзяць Нарвэгія, Швэйцарыя, Люксэмбург, Данія, Аўстрыя, Швэцыя, Нямеччына, Францыя, Бэльгія.