Беларускі марак вызвалены зь пірацкага палону

МЗС Беларусі пацьвердзіла, што грамадзянін Беларусі вызвалены з палону нігерыйскіх піратаў.
Разам зь іншымі маракамі вызвалены і адзін беларус.

«Мы будзем рады бачыць яго на радзіме», — заявіў на брыфінгу ў Менску прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Вадаплаў Bourbon Liberty 249 быў захоплены піратамі 15 кастрычніка.

Апэрацыя па вызваленьні прайшла 1 лістапада. На волі апынуліся, акрамя беларуса, шэсьць расейскіх маракоў і адзін эстонскі.