Нескароная. Споведзь «ворага Радзімы». Частка V

Your browser doesn’t support HTML5

Радыё Свабода распачынае відэарасповяды пра Беларусь у XX стагодзьдзі праз гісторыю жыцьцяў канкрэтных людзей. 10 лістапада на сайце — апошняя сэрыя ўспамінаў Яніны Ліхадзіеўскай, у біяграфіі якой ёсьць СБМ і ГУЛАГ, Патсдам і Магадан.
Яніне Ліхадзіеўскай зь Берасьця ідзе 90-ты год. Яна нарадзілася на хутары пад Мар’інай Горкай, пасьля раскулачваньня сям’я перасялілася ў Асіповічы — але ў ейнай біяграфіі ёсьць і Патсдам, і Магадан...

У 1943-м годзе, каб ня пагналі на працу ў Нямеччыну, яна ўступіла ў Саюз беларускай моладзі. Там упершыню даведалася пра гісторыю Беларусі, пра яе несавецкую культуру, пра тое, што ёсьць беларусы, якія ня хочуць жыць пад сталінскай дыктатурай, а хочуць жыць у незалежнай дэмакратычнай краіне.

За сяброўства ў СБМ Яніна атрымала 10 год лягераў ГУЛАГу. У ссылцы яна выйшла замуж за палітычнага вязьня Нікіфара Дронава, з рэпрэсаванай сям’і расейскага праваслаўнага сьвятара.

Мужа спадарыні Яніны ў 1990-м рэабілітавалі, як і ейнага бацьку, а яе дагэтуль — не. Знаходжаньне падчас акупацыі ў беларускай нацыянальнай арганізацыі ды прыпісаныя сьледчым злачынствы пакідаюць яе ў вачах улады «ворагам Радзімы». Але Яніна Ліхадзіеўская-Дронава не скараецца, і не хавае сваіх поглядаў на жудасную савецкую мінуўшчыну й на далёкую ад дэмакратыі і беларускасьці сучаснасьць.

Нескароная. Споведзь «ворага Радзімы». Частка I

Нескароная. Споведзь «ворага Радзімы». Частка II

Нескароная. Споведзь «ворага Радзімы». Частка IIІ

Нескароная. Споведзь «ворага Радзімы». Частка IV