Human Rights Watch: Асад ваюе расейскімі бомбамі

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заявіла, што ўрад Сырыі ўсё часьцей выкарыстоўвае супраць насельніцтва касэтныя бомбы.
Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што, мяркуючы па апублікаваных у Інтэрнэце відэакадрах, за апошні тыдзень ваенная авіяцыя ўжыла касэтныя бомбы пры нанясенні двух дзясяткаў удараў. Адначасова адзначаецца, што за папярэднія шэсьць месяцаў такіх сьведчанняў у Інтэрнэце было толькі тры.

Human Rights Watch таксама сьцьвярджае, што ўжываюцца касэтныя бомбы расейскай вытворчасьці.

Расея і Сырыя знаходзяцца ў ліку тых дзяржаў, якія адмовіліся падпісаць міжнародную канвэнцыю, якая забараняе ўжываньне касэтных боепрыпасаў.