«Альтэрнатыва» пратэставала супраць прапаганды на дзяржаўнай тэлевізіі

Your browser doesn’t support HTML5

«Локшына для БТ»

Актывісты моладзевай арганізацыі «Альтэрнатыва» правялі флэшмоб на знак пратэсту супраць прапаганды на дзяржаўным тэлебачаньні.
Яны ўсталявалі на рагу вуліц Няміга і Гарадзкі Вал тэлевізар з выявай лягатыпу Першага беларускага тэлеканалу і расклалі на ім локшыну, таксама раскідалі локшыну навокал.

Каля тэлевізара актывісты выставілі таблічку «Ахвяраваньні на БТ» і кідалі грошы як сымбаль таго, што дзяржаўная прапаганда каштуе вельмі танна і раскіданыя актывістамі грашовыя купюры — максымум таго, чаго яна вартая.

Лідэр «Альтэрнатывы» Алег Корбан сказаў, што гэткім чынам моладзь выказала свой пратэст супраць таго, як дзяржаўная прапаганда замбуе і падае ў скажоным сьвеце тое, што адбываецца ў краіне. Гэта — адказ моладзі на дзяржаўную прапаганду.