Канцэрт у падтрымку беларускіх палітвязьняў пройдзе ў Варшаве

26 кастрычніка ў Варшаве пройдзе дабрачынны канцэрт «Свабоду Беларусі».
У афішы канцэрту пазначана прысьвячэньне беларускім вязьням сумленьня.

Канцэрт адбудзецца а 19-й у варшаўскім клюбе Proxima на вуліцы Жвіркі і Вігуры (Żwirki i Wigury), 99a. У ім прыме шэраг польскіх і беларускіх гуртоў і выканаўцаў, між іншымі Марэк Галонзка (Marek Gałązka) і Зьміцер Вайцюшкевіч.