Лукашэнка: Эўразьвяз і ЗША не пускаюць Беларусь ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю

Аляксандар Лукашэнка

«Мы ўжо даўно сабраліся ўступаць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю, правялі перамовы. Але натыкнуліся на палітычны плот (...) Нам кажуць, што гэта чыста гандлёвая, эканамічная арганізацыя. Нічога падобнага, палітыка тут пераважае. І палітычны плот гэты выбудаваў перад намі Эўразьвяз», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Далей ён удакладніў, чаму Беларусь дагэтуль не далучылася да ЎГА: «па вядомым вам прычынах: у нас «няма правоў чалавека», у нас «апошні аплот дыктатуры».

Гэтыя заявы кіраўнік Беларусі зрабіў у інтэрвію тэлерадыёкампаніі «Мір».