Кіраўнікі дыпмісіяў краін Эўразьвязу павіншавалі Алеся Бяляцкага

Алесь Бяляцкі

Кіраўнікі акрэдытаваных у Беларусі дыпляматычных місіяў Эўрапейскага Зьвязу павіншавалі беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага з 50-годзьдзем.
Яны даслалі сумесную паштоўку ў Бабруйскую калёнію, дзе Бяляцкі знаходзіцца ў зьняволеньні, паведамляецца ў прэс-рэлізе амбасады Літвы ў Беларусі.

Амбасадары ў сваім віншаваньні запэўнілі, што Эўразьвяз робіць усё магчымае, каб вызваліць Бяляцкага, і выказалі надзею, што ў найбліжэйшай будучыні Алесь Бяляцкі зможа цешыцца свабодай і ўзьяднацца зь сям’ёй.