Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У СУБОТУ...
…ўначы магчымыя слабыя замаразкі, а ўдзень дождж. У нядзелю таксама дождж. Тэмпэратура на выходныя +10 – +13.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У суботу онлайн-канфэрэнцыя зь Сяргеем Калякінам і аўдыёзапіс сьвежага выпуску праграмы «Зона Свабоды» для Белсату.
У нядзелю ў эфіры Свабоды жывыя перадачы «Праскі акцэнт», у якіх Юры Дракахруст са сваімі гасьцямі будуць абмяркоўваць выбары ў Палату прадстаўнікоў.
У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:
22 верасьня
У Палацы спорту ў Менску (пр. Пераможцаў, 4) выступіць брытанская група «Placebo». Пачатак у 20.00.
У Грузіі пачынаюцца сямідзённыя манэўры з удзелам вайскоўцаў НАТО.
Сусьветны дзень без аўтамабіля.
23 верасьня
Галоўны дзень галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў.
У Вялікай зале Белдзяржфілярмоніі (пр. Незалежнасьці, 50) адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё VII міжнароднага фэстывалю Юрыя Башмета. Выступіць Літоўскі камэрны аркестар у суправаджэньні галоўнага дырыжора і саліста Сяргея Крылова (скрыпка) і ляўрэата міжнародных конкурсаў Расьціслава Крымера (фартэпіяна). Пачатак у 19.00.
У Нью-Ёрку пачынаецца трохдзённая сустрэча палітычных лідэраў ды кіраўнікоў міжнародных карпарацый і недзяржаўных арганізацый у рамках гэтак званай Глябальнай ініцыятывы Клінтана, якую ў 2005 годзе былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан прапанаваў для вырашэньня некаторых неадкладных глябальных праблемаў.
***
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:
22 верасьня
1862 – прэзыдэнт ЗША Абрагам Лінкальн абвясьціў пра вызваленьне з рабства нэграў.
1939 – супольны парад нямецкага і савецкага войскаў у Берасьці.
23 верасьня
1793 – скончыўся Гарадзенскі сойм — апошні сойм Рэчы Паспалітай.
Нарадзіліся:
22 верасьня
1903 – беларускі пісьменьнік Хвядос Шынклер.
23 верасьня
1901 – Яраслаў Сэйфэрт, чэскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1984 году.
1918 – беларускі драматург Аркадзь Маўзон.
1924 – беларускі паэт Артур Вольскі.
Памерлі:
22 верасьня
1850 – Францішак Дзеружынскі, беларускі рэлігійны дзяяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сыстэмы каталіцкай царквы ў ЗША.
23 верасьня
1714 – Ільля Капіевіч, беларускі асьветнік, друкар, пісьменьнік.
1974 – чылійскі паэт Пабла Нэруда, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1971 году.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Неспадзявана старасьць падышла.
А я сябе старым яшчэ не чую.
Як брамку, што сарвалася з шула,
паправіць долю ўласную хачу я.
Усё было. І блага. І дабро.
Што важыць больш? Рахунак насьпявае.
А чорт настырна лезе пад рабро,
няўзнак яму, што галава сівая».
Артур Вольскі
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ “СВАБОДЫ”:
Раманчук: Прымаю адказнасьць за тое, што зрабіў
Эўрапейскія навукоўцы перамаглі хуткасьць сьвятла?