Падгол прапануе Ярмошынай разьмясьціць запісы тэледэбатаў на сайце ЦВК

Your browser doesn’t support HTML5

Тэледэбаты з удзелам Уладзімера Падгола

Уладзімер Падгол, які быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня ад Партыі БНФ і зьняўся з выбараў паводле рашэньня партыйнага зьезду, прапанаваў кіраўніцтву Цэнтральнай выбарчай камісіі выставіць запісы тэледэбатаў на афіцыйны сайт ЦВК.
Сваю прапанову ён аформіў у выглядзе ліста да старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай і сакратара камісі Мікалая Лазавіка.

Былы кандыдат адштурхоўваецца ад інтэрвію Лідзіі Ярмошынай БелТА, у якім яна дала станоўчую ацэнку тэледэбатам, адзначыўшы, што «дэбаты шмат што даюць моладзі, якая глядзіць іх у інтэрнэце». Спадар Падгол піша, што зьяўленьне запісу дэбатаў на сайце ЦВК «паслужыць павышэньню палітычнай культуры як выбарцаў, так і будучых кандыдатаў у дэпутаты. Галоўнае, яны паслужаць больш асэнсаванаму падыходу да выбараў выбарцаў. І, што ня менш важна, значна падвысяць аўтарытэт ЦВК як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне, і каштоўнасьць выбараў для грамадзянаў Беларусі».