Мін’юст запатрабаваў сьпіс сьпікераў АГП

Міністэрства юстыцыі запрасіла сьпіс сьпікераў (кандыдатаў у дэпутаты) ад АГП.
Напярэдадні Мін’юст запатрабаваў рашэньне зьезду АГП аб зьняцьці кандыдатаў з выбараў. Прычыну, па якой патрабуюцца гэтыя дакумэнты, у міністэрстве не патлумачылі, сказаў старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Пасьля зьезду ў акруговыя камісіі былі накіраваныя паведамленьні аб зьняцьці кандыдатаў ад АГП з выбараў. На сёньня вядома, што ў Любані і Салігорску камісіі іх не атрымалі.

Да прыкладу, у Салігорску сьпікера АГП не рэгіструюць назіральнікам спасылаючыся на тое, што камісія, маўляў, не атрымала рашэньня пра яго зьняцьцё. Да прыкладу ў Жлобіне ў выбаркам быў выкліканы сьпікер АГП Афанасьеў і папярэджаны за ўлёткі, хаця ён ім заявіў, што ўжо не –зьяўляецца кандыдатам.