Расея: магчымыя затрыманьні апазыцыянэраў

Сёньняшні "Марш мільёнаў" у Пецярбурзе

Дэманстрацыі пратэсту прайшлі сёньня ў шэрагу расейскіх гарадоў
У Расеі, паводле непацьверджаных зьвестак, некалькі пратэстоўцаў былі затрыманыя сёньня Ніжнім Ноўгарадзе, Уфе і Барнауле. Дэманстрацыі пратэсту прайшлі сёньня ў шэрагу расейскіх гарадоў у рамках акцыі апазыцыі пад назвай "Марш мільёнаў". У Маскве ў шэсьці ўзялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек.

Сярод патрабаваньняў пратэстоўцаў – адстаўка кіраўніцтва краіны, вызваленьне палітвязьняў, рэзкае павелічэньне сацыяльных выдаткаў.

Адзін зь лідэраў апазыцыі каардынатар Левага фронту Сяргей Удальцоў прапанаваў правесьці наступны "Марш мільёнаў" 20 кастрычніка. Многія дэманстранты яго падтрымалі.