АБСЭ: Ня вельмі прыкметна, што ідуць выбары

Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ апублікавала прамежкавую справаздачу місіі па назіраньні за выбарчай кампаніяй у Беларусі.
У дакладзе гаворыцца, што вялікай колькасьці кандыдатаў было адмоўлена ў рэгістрацыі з прычыны нязначных памылак у пададзеных дэклярацыях аб даходах альбо з-за подпісаў, якія былі прызнаныя несапраўднымі. У Беларусі пакуль «ня вельмі прыкметна, што ідзе выбарчая кампанія», — адзначаюць аўтары справаздачы.

Для апазыцыі адной з асноўных тэмаў стала пытаньне ўдзелу ці няўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах, гаворыцца ў дакумэнце.

Папярэднія вынікі назіраньня за выбарчай кампаніяй у Беларусі назіральная місія БДІПЧ АБСЕ абвесьціць 24 верасьня, на наступны дзень пасьля выбараў. Канчатковы даклад будзе падрыхтаваны праз два месяцы, паведамляе БелаПАН.