За мяжой прагаласуюць у 32 краінах

Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць за мяжой, 23 верасьня змогуць прагаласаваць у 32 краінах.
Упершыню выбарчыя ўчасткі зьявіліся ў Армэніі і Азербайджане. Таксама ў ліку новых і тры беларускія замежныя ўстановы, якія былі адчыненыя сёлета і ў мінулым годзе: гэта генэральныя консульствы ў Мюнхэне і Стамбуле і аддзяленьне амбасады ў Растове-на-Доне.

Удзельнікі галасаваньня за мяжой прыпісаныя да Купалаўскай выбарчай акругі № 95.

Пра гэта паведаміў на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных.