Пікет-лекцыя ад кандыдаткі ў дэпутаты Тацьцяны Караткевіч

Your browser doesn’t support HTML5

12 верасьня агітаваць за кандыдатку ад кампаніі «Гавары праўду!» дапамагалі мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч, блогер Яўген Ліпковіч, палітык Уладзімер Някляеў. Пікет-лекцыю сябры кампаніі «Гавары праўду» правялі каля Белдзяржфілярмоніі. Уладзімер Някляеў асобна павітаў актывістаў Паўла Вінаградава, Аляксандра Арцыбашава і Ягора Віняцкага. Усе яны некалькі дзён таму атрымалі адміністрацыйнае пакараньне. «Гэтых людзей асудзілі за іх грамадзкую актыўнасьць», — сьцьвердзіў Някляеў.