Стаўка рэфінансаваньня зьніжаецца да 30% гадавых

Ад 12 верасьня стаўка рэфінасаваньня зьніжаецца на 0,5% — да 30%.
Такое рашэньне прыняло кіраўніцтва Нацыянальнага банку.

Стаўка рэфінансаваньня вызначае, пад які працэнт цэнтрабанк пазычае грошы крэдытным арганізацыям. Гэта інструмэнт грашова-крэдытнага рэгуляваньня, з дапамогай якога галоўны банк краіны ўзьдзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку.