Варшаўскія беларусы ўшанавалі ахвяр тэракту 09/11

У Варшаве сябры «Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі» ўшанавалі ахвяр тэракту 11 верасьня 2001 году ў ЗША.
Моладзь усклала кветкі ў гадавіну тэракту да амбасады ЗША ў Варшаве. Удзельнікі акцыі прыгадалі трагічныя падзеі, адзначыўшы, што падзеі 11 верасьня 2001 году зьмянілі сьвет.

Падчас акцыі перад прысутнымі выступіў грамадзкі дзеяч Ігар Коктыш, які распавёў аб тым, што тэрарызм у сьвеце ня мае межаў і варта выказваць сваю саліддарнасьць зь яго ахвярамі.

Прыканцы прысутныя ўшанавалі ахвяраў тэракту хвілінай маўчаньня.