Юрыю Данькову выставілі абвінавачаньне

Юры Данькоў

7 верасьня ўладальніка «Данькоў-клюбу» Юрыя Данькова афіцыйна абвінавацілі ў выкарыстаньні прастытуцыі і стварэньні ўмоў для занятку прастытуцыяй.
Яму пагражае ад 7 да 10 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік управы Сьледчага камітэту па Менску Аляксандар Герасімаў.

З 4 верасьня Юрыя Данькова ўтрымліваюць у менскім сьледчым ізалятары.