ЗША: Абама прыняў намінацыю на прэзыдэнта

Барак Абама прымаў намінацыю разам з жонкай Мішэль Абамай

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама стаў афіцыйным кандыдатам на пераабраньне ад Дэмакратычнай партыі.
Выступаючы ў заключны дзень нацыянальнага зьезду Дэмакратычнай партыі Абама афіцыйна прыняў прапанову сваіх аднапартыйцаў балятавацца на другі прэзыдэнцкі тэрмін.

Форум праходзіць у горадзе Шарлат, штат Паўночная Караліна. Раней у ходзе трэцяга дня зьезду ў падтрымку кандыдата ад Дэмакратычнай партыі выступілі вядомыя музыкі, кінаакторы і дзеячы культуры.

Раней на зьезьдзе Рэспубліканскай партыі афіцыйным кандыдатам на пасаду прэзыдэнта ЗША быў названы былы губэрнатар штату Масачусэтс Міт Ромні. Галасаваньне прызначана на 6 лістапада.