Звольнены памочнік Лукашэнкі па Гомельскай вобласьці

Аляксандр Лукашэнка падпісаў загад аб звальненьні свайго памочніка — галоўнага інспэктара па Гомельскай вобласьці Ігара Пракапенкі.

Вядома, што Ігар Пракапенка спрабуе абрацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Былы чыноўнік балятуецца па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе.