Аляксея Цёплага арыштавалі на 5 сутак

Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Аляксея Цёплага абвінавацілі ў непадпарадкаваньні патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі. Яго пакаралі 5 суткамі арышту.
Справу разглядаў судзьдзя Ясіновіч.

Цёплага затрымалі ля станцыі мэтро «Купалаўская» ў Менску вечарам 5 верасьня.

Супрацоўнікі АМАПу знайшлі ў яго некалькі асобнікаў інфармацыйнага бюлетэню «Хартыя-97», паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».