Марылюіза Бэк: Палёгкі зь візамі — грамадзянскай супольнасьці, а не сілавікам

Марылюіза Бэк

У сувязі з скандалам вакол супрацы нямецкіх і беларускіх сілавікоў дэпутатка Бундэстагу ад партыі зялёных Марылюіза Бэк зрабіла наступную заяву:

«Фэдэральнае Міністэрства ўнутраных спраў усё яшчэ ўхіляецца ад таго, каб даць дакладнае тлумачэньне наконт супрацоўніцтва зь беларускімі службамі бясьпекі. Да супрацы з аўтарытарна-дыктарскім рэжымам трэба ставіцца скептычна, аднак для гэтага ведамству не хапіла ані палітычнай інтуіцыі, ані палітычнага розуму».

Паводле нямецкай дэпутаткі, падобныя падыходы назіраюцца і ў пытаньні візавай палітыкі адносна беларускіх грамадзянаў. «Нягледзячы на тое, што парлямэнт неаднойчы выказваў сваю гатоўнасьць падтрымаць усе мажлівыя спрашчэньні для паездак беларусаў у Нямеччыну, аднак у консульскай службе пад уплывам фэдэральнага Міністэрства ўнутраных спраў па-ранейшаму ставяцца да гэтага насьцярожана, і абмежаваньні ўсё яшчэ дзейнічаюць».

Як зазначае Марылюіза Бэк, праблемы з атрыманьнем шэнгенскіх візаў у нямецкім консульстве могуць сустрэць самыя розныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці — студэнты, маладыя мастакі, сябры чарнобыльскіх арганізацыяў. А сілам бясьпекі Беларусі, наадварот, аказваецца давер.

Такія падыходы трэба зьмяніць, перакананая дэпутатка нямецкага парлямэнту ад партыі зялёных.