Затрымалі журналістку Ларысу Шчыракову

Ларыса Шчыракова

Гомельскую журналістку затрымалі 25 жніўня раніцай у аграгарадку Лясковічы Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці — перадае БелаПАН. Там праходзіць фэстываль этнакультурных традыцый «Покліч Палесься». Цяпер тэлефон Шчыраковай недаступны.

Шчыркова паведаміла, што прыехала на фэстываль з трыма сябрамі. Іх затрымалі міліцыянты на кантрольна-прапускным пункце. Нібыта ў іх былі раздрукоўкі фатаздымкаў журналісткі. Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што на фэстываль чакаецца прыезд Аляксандра Лукашэнкі і Шчыраковай нельга там знаходзіцца.

29 траўня Гомельская абласная пракуратура вынесла папярэджаньне Ларысе Шчыраковай «за дзейнасьць на карысьць прадусарскай кампаніі N.E.W.S. Informacja (Польшча)».