МЗС не атрымліваў афіцыйнай інфармацыі ад кіргіскага боку

Андрэй Савіных

Прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных пракамэнтаваў адкліканьне ў Бішкек надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара ў Беларусі Эрыка Асаналіева для кансультацый.
«МЗС Беларусі не атрымліваў ніякай афіцыйнай інфармацыі па гэтым пытаньні ад кіргіскага боку».

Таксама Савіных адзначыў:

«Улічваючы, што кіргіская нота паступіла ў наш адрас усяго чатыры дні таму, я думаю, што вам трэба ўдакладніць пазыцыю кіргіскага боку, перш чым распаўсюджваць такую інфармацыю».

Савіных параіў удакладніць афіцыйную пазыцыю кіргіскага боку.

У амбасадзе Кіргізстана ў Менску карэспандэнту Свабоды сказалі, што амбасадар знаходзіцца ў камандзіроўцы. Сытуацыю там не камэнтуюць.