Ярмошына прагназуе яўку выбарцаў

Архіўнае фота

Яўка выбаршчыкаў на выбарах у Менску складзе ня менш як 55%, у рэгіёнах — вышэй за 70%, лічыць кіраўнік ЦВК Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына прагназуе, што яўка выбаршчыкаў на парлямэнцкіх выбарах складзе ад 55% у Менску і вышэй за 70% у рэгіёнах.

Паводле Ярмошынай, Менск традыцыйна адрозьніваецца больш нізкай яўкай выбаршчыкаў. Яна дадала, што «паводле дадзеных сацыялягічнай службы пры адміністрацыі прэзыдэнта, прагназуецца яўка выбаршчыкаў дзесьці каля 67% у сярэднім па краіне, нават па Менску, дзе традыцыйна самая нізкая яўка, — 51% ».

Кіраўнік ЦВК падкрэсьліла, што гэта дадзеныя ліпеня, перадае Інтэрфакс.

«Мне здаецца, і па Мінску яна будзе вышэйшай у сілу таго, што ліпень — ня лепшы месяц для збору подпісаў, ёсьць пэўная адпускная расслабленасць выбаршчыкаў, і для правядзеньня апытаньняў».