Кіргізы пікетуюць пасольства Беларусі ў Бішкеку

У Бішкеку каля амбасады Беларусі 22 жніўня прайшоў мітынг сваякоў загінулых у красавіцкіх падзеях з патрабаваньнем экстрадыцыі Джаныша Бакіева.

У Бішкеку каля амбасады Беларусі 22 жніўня прайшоў мітынг сваякоў загінулых у красавіцкіх падзеях з патрабаваньнем экстрадыцыі Джаныша Бакіева.

Мітынгоўцы патрабавалі экстрадаваць брата былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева Джаныша, які быў заўважаны і сфатаграфаваны ў кавярні «Грунвальд» у цэнтры Менску.

Як паведамляе АКИpress , мітынгоўцы спрабавалі трапіць на тэрыторыю амбасады і ўручыць ліст з патрабаваньнем экстрадыцыі Джаныша Бакіева. Пасьля сваркі з ахоўнікамі прадстаўніца амбасады запрасіла 4 мітынгоўцаў ў будынак амбасады.