МЗС чакае ад захаду «здаровага сэнсу» у стасунках з новым міністрам

У міністэрстве замежных справаў канстатуюць, што з пункту погляду здаровага сэнсу міністар замежных спраў любой краіны павінен мець поўную свабоду для кантактаў.
«Гэта зьяўляецца сутнасьцю дыпляматычнай дзейнасьці, якая заключаецца ў арганізацыі ўзаемадзеяньня ў любых умовах», - сказаў агенцтву Інтэрфакс прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных. «Як гэта разумеюць нашы заходнія візаві, пакажа час», - зазначыў ён.

Як паведамлялася раней, кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей быў уключаны ў сьпіс неўязных у Эўразьвяз пасьля падзеяў на Плошчы ў сьнежні 2010 году.