Фёдараў: Мартынаў хоча папрацаваць на цяжкай пасольскай ніве

Андрэй Фёдараў

Палітоляг Андрэй Фёдараў ня зьвязвае адстаўку Мартынава зь беларуска-швэдзкім дыпляматычным скандалам:

«Ня выключана, што Мартынаў паедзе куды паслом, гаворка пра тое, што ён хоча сысьці з пасады міністра і папрацаваць на цяжкай пасольскай ніве, ішла некалькі гадоў».

Што да прызначэньня на пасаду міністра Макея, то фармальна гэта для яго паніжэньне, мяркуе Фёдараў.

«Кіраўнік адміністрацыі — гэта вельмі ўплывовая асоба. А Міністэрства замежных спраў у нас нічога не вырашае, галоўныя ўсе рашэньні прымаюцца значна вышэй. Таму ня будзе мець істотнага значэньня, хто там будзе, Макей ці хто трэці».