У М’янме скасаваная цэнзура

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы

Поўная свабода друку ад цэнзуры была дасягнутая шляхам зьняцьця апошняга абмежаваньня для СМІ — папярэдняй цэнзуры публікацый на рэлігійныя і палітычныя тэмы.
З гэтага часу газэты, якія спэцыялізуюцца на рэлігійнай і палітычнай тэматыцы, не абавязаныя падаваць публікацыі на разгляд у дэпартамэнт рэгістрацыі і кантролю над прэсай.

Акрамя таго, улады працуюць над новым законам аб друку, які ахоплівае правы і абавязкі журналістаў і кодэкс прафэсійнай этыкі супрацоўніка СМІ. Для дапамогі ў яго стварэньні плянуецца стварыць Раду па друку.

Раней М’янма лічылася адной з краін з самым рэпрэсіўным рэжымам адносна свабоды слова. Пакуль па дадзеных міжнароднай арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў», яна займае 169-е месца з 179 у рэйтынгу свабоды слова ў краінах сьвету.

Паўтары гады таму ваенныя ўлады М’янма пачалі ў краіне дэмакратычныя рэформы: былі праведзеныя адносна свабодныя давыбары ў парлямэнт, вызваленая з-пад варты лідэр апазыцыі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы. У адказ з М’янма была зьнятая большасьць заходніх эканамічных санкцый, якія дзейнічалі шмат гадоў.

Скасаваньне цэнзуры — далейшы крок у накірунку лібэралізацыі М’янма.