Амэрыканцы хочуць аднавіць у Віцебску сынагогу

Your browser doesn’t support HTML5

З прыватнай ініцыятывы бізнэсоўцаў і габрэйскіх арганізацый ЗША ў Віцебску можа быць адноўленая Вялікая Любавіцкая сынагога XIX стагодзьдзя, якую ў свой час наведвала сям’я славутага мастака-авангардыста Марка Шагала. Ініцыятар праекту — бізнэсовец, інтэрпрэнэр, нараджэнец Менску Генадзь Ручаеўскі.