Турмы Бяляцкага

Першыя допыты Алеся прайшлі ў будынку ДФР па Менску і Менскай вобласьці

Падчас сьледзтва Бяляцкага трымалі ў менскім сьледчым ізалятары нумар 1, так званай «Валадарцы»

Пасьля выраку Першамайскага раённага суду Менска Алеся перавялі ў Жодзінскую турму нумар 8

У Жодзінскай турме Бяляцкага ўтрымлівалі да разгляду касацыйнай скаргі Менскім гарадзкім судом

Жодзінская турма адзначаецца жорсткімі ўмовамі нагляду

28 лютага 2012 году Бяляцкага накіравалі ў Бабруйск, у папраўчую калёнію № 2

У Бабруйскай турме адбывалі пакараньне былыя палітвязьні Андрэй Бандарэнка, Васіль Лявонаў, Андрэй Кім, Зьміцер Дрозд, Андрэй Пратасеня

Адміністрацыя калёніі робіць усё, каб не дапусьціць перадачу вязьням грошай і мабільных тэлефонаў

Жонка Бяляцкага Натальля прыехала да яго спатканьне ў Бабруйскую калёнію

Ліст Бяляцкага з Бабруйскай турмы