Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР’Е
Моцныя дажджы, навальніцы. 14-16 градусаў цяпла
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:
Менск. У Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Яганэса Раў (праспэкт Праўды, 11) нарада пра кадравыя рэсурсы сыстэмы аховы здароўя. Пачатак а 9 гадзіне.
Менск. У доме футболу прэсавыя канфэрэнцыі галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Георгія Кандрацьева і галоўнага трэнэра моладзевай зборнай Беларусі па футболе Аляксея Вергяенкі. Пачатак аб 11 гадзіне.
Менск. Каля ўнівэрсаму «Першамайскі» (вул. Русіянава,7) адбудзецца вулічная прэс-канфэрэнцыя лідэра руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевича. Пачатак аб 11 гадзіне.
Менск. На вайсковых могілках адбудзецца жалобны мітынг памяці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа і ўскладаньне кветак на ягоную магілу. Пачатак а 16 гадзіне.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1857 — у Віцебску адкрылася першая кніжная лаўка.
1912 — францускі лекар Адзін абвясьціў пра тое, што ён першым у сьвеце выдзеліў вірус раку.
1961 — ГДР зачыніла мяжу паміж Усходнім і Заходнім Бэрлінам.
1990 — Прэзыдэнт СССР М.Гарбачоў выдаў указ «Аб аднаўленьні правоў усіх ахвяраў палітычных рэпрэсій 20-х-50-х гадоў
Нарадзіліся:
1913 — беларускі кампазытар Анатоль Багатыроў, адзін з заснавальнікаў беларускай опэры.
1926 — Фідэль Кастра, кіраўнік Кубы.
1942 — беларускі кінарэжысэр Вячаслаў Нікіфараў, ад 1986 г. — старшыня Саюзу кінематаграфістаў Беларусі. Фільмы — «Душа мая Марыя», «Фруза», «Ціхія троечнікі», «Бацькі і дзеці» ды іншыя.
Памерлі:
1946 — Гербэрт Уэлс, ангельскі пісьменьнік.
1956 — Якуб Колас, Народны паэт Беларусі.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Міжнародны дзень леўшуноў
МІНУС 365:
Першыя вызваленыя за Плошчу
Дрозд, Казакоў, Парфянкоў, Мацукевіч, Сакрэт, Грыбкоў, Яроменак, Квяткевіч — на волі
5000 хвілінаў Плошчы
Бэрлінскі мур — сымбаль падзелу Эўропы
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Запытай ты сябе, чалавеча:
Што зрабіў для айчыны, ці многа?
I які ўзяў цяжар ты на плечы,
Каб наблізіць наш час перамогі?
Якуб Колас