Пракуратура папярэдзіла журналістку Тацьцяну Белашову за тое, што яна без акрэдытацыі працавала на спадарожнікавы тэлеканал Белсат.
Тацяна не падпісала папярэджаньне, бо ня лічыць сябе вінаватай.
Белашову выклікалі ў Менскую гарадзкую пракуратуру ў сувязі з праверкай дзейнасьці тэлеканала «Белсат», паведамляе прэсавая служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Пракурор Дзьмітры Пастаялка нагадаў журналісцы аб тым, што першага чэрвеня яна была затрыманая, калі здымала ў парку імя Горкага. Паводле пракуратуры, здымкі, зробленыя Тацьцянай, выйшлі ў эфір «Белсату»,
БАЖ адзначае, што сёлета аналягічныя пракурорскія папярэджаньні былі вынесеныя цэламу шэрагу незалежных журналістаў, а ў чэрвені Сьледчы камітэт Беларусі афіцыйна заявіў пра пачатак праверкі дзейнасьці «Белсата».

Пісьмовыя папярэджаньні за 2012 год:
- Аліна Радачынская (Менск, 28 сакавіка)
- Вольга Чайчыц (Менск, 28 сакавіка)
- Зьміцер Краўчук (Менск, 22 сакавіка)
- Зьміцер Кісель (Берасьце, 19 сакавіка, але датавана 27-м лютага)
- Гражына Шалкевіч (Горадня, 27 лютага)
- Аляксандр Дзянісаў (Горадня, 21 лютага)
- Віктар Парфёненка (Горадня, 21 лютага)
- Мікола Дзятчэня (Горадня, 16 лютага).
Вусныя папярэджаньні КДБ:
- Гражына Шалкевіч (Горадня, 30 студзеня)
- Яўген Парчынскі (Полацак, 22 лютага)
- Андрэй Мялешка (Горадня, 28 лютага)
- Анатоль Санаценка (Бабруйск, 5 красавіка).