Місію БДІПЧ ачоліць былы міністар замежных спраў Македоніі

Былы міністар замежных спраў Македоніі Антоніё Мілошаскі будзе кіраваць назіральнай місіяй Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі.
Яго намесьнікам будзе прадстаўнік Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональд Бісон. У якасьці аналітыкаў-экспэртаў у групе Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека будуць працаваць прадстаўнікі Польшчы, Сэрбіі, Армэніі, Літвы, Італіі.

Першая група назіральнікаў БДІПЧ павінна прыбыць у Менск 21 жніўня.