У Брусэлі заплянаванае пазачарговае пасяджэньне

10 жніўня ў другой палове дня адбудзецца надзвычайнае пасяджэньне амбасадараў краін Эўразьвязу ў Брусэлі ў справе Беларусі.
Як паведамляе польскае агенцтва PAP са спасылкай на крыніцы ў ЭЗ, на ім «будзе выпрацаваны адказ Эўразьвязу на рашэньне беларускага рэжыму аб высылцы зь Менска супрацоўнікаў амбасады Швэцыі».

Гэта будзе надзвычайная нарада, бо паводле плянаў, чарговае паседжаньне амбасадараў павінна адбыцца 31 жніўня.