Адвакат Каваленкі падаў скаргу ў Вярхоўны суд

Сяргей Каваленка

7 жніўня адвакат накіраваў касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд, паведаміла жонка Каваленкі Алена.
Гэта апошняя інстанцыя, пасьля якой ужо можна будзе зьвяртацца ў міжнародныя інстытуты. Спадарыню Алену непакоіць, што больш за два тыдні ад мужа няма ніякіх зьвестак:

«Як я прыехала з доўгатэрміновага спатканьня 26 ліпеня, з тае пары ніводнага ліста, ніводнага тэлефанаваньня. У мяне такія падазрэньні, што ён, магчыма, у карцэр патрапіў. Бо я накіравала па прыезьдзе ліст, каб вырашыць пытаньне зь лекамі, і прасіла тэрмінова адказаць. Але адказу няма. Ён мне толькі адзін раз патэлефанаваў з Магілёўскай калёніі за амаль 3 месяцы, якія ён знаходзіцца там».