Ужо сёньня 7 жніўня: гадавіна выхаду апошняга нумару купалаўскай «Нашай нівы», дзень нараджэньня Крэчэўскага, Мальдзіса і Трусава, дзень сьмерці Танка

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР’Е:


У Віцебску — дождж, на астатняй тэрыторыі краіны сонечна, без ападкаў, тэмпэратура — +23-+28

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


У Менску, ў нацыянальным прэсавым цэнтры — прэсавая канфэрэнцыя аб дзейнасьці і пэрспэктывах разьвіцьця Менскага мэтро. Пачатак у 11.00.

У галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а) — адкрыцьцё пэрсанальнай выставы Генадзя Хацкевіча «Сума тэхналёгій». Пачатак у 19.00.

Лёндан, працяг летніх алімпійскіх гульняў. Лёндан — першы горад, які прымае гульні ўжо трэці раз (да гэтага яны праходзілі там у 1908 і 1948 гадах).

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1819 ― войска Сімона Балівара перамагло гішпанцаў у бітве на рацэ Баяка
1915 ― выйшаў апошні нумар газэты «Наша Ніва»
1930 ― апошні суд Лінча ў ЗША
1960 ― Кот д’Івуар здабыў незалежнасьць ад Францыі
1976 ― Праграма «Вікінг»: Вікінг-2 дасягнуў арбіты Марса
1999 ― пачатак Другой чачэнскай вайны

У гэты дзень нарадзіліся:

1879 ― Пётра Крэчэўскі, беларускі палітычны дзеяч, гісторык, з 1919 па 1926 год — старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
1932 ― Адам Мальдзіс, беларускі гісторык культуры
1954 ― Алег Трусаў, беларускі археоляг, гісторык архітэктуры, грамадзкі дзеяч
1958 ― Віктар Манаеў, беларускі актор

У гэты дзень памерлі:

1921 ― Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст
1995 ― Максім Танк, беларускі паэт, пісьменьнік і перакладчык

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Народ можа дараваць пісьменьнікам многае, але ня можа дараваць маўчаньня ў часы, калі вырашаецца яго лёс.

Максім Танк

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:


Літоўскія кансэрватары: тлумачэньні Мін’юста несур’ёзныя

Amnesty International: арышт Алеся Бяляцкага палітычна матываваны

Шушкевіч: Бяляцкі быў небясьпечны для ўлады

Cяргей Рыжоў зьбіраў міласьціну каля царквы