У Празе мядзьведзікі патрабавалі свабоды Бяляцкаму

Мядзьведзікі трымалі плякаты з патрабаваньнямі вызваліць палітвязьняў.

Некалькі дзён каля Амбасады Беларусі ў Празе дзяжурыць нарад чэскай паліцыі. Нягледзячы на гэта, 4 жніўня дэмакратычным актывістам удалося правесьці акцыю, але не каля Амбасады, а праз дарогу насупраць.
Мядзьведзікі трымалі плякаты з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў.

Як мяркуюць актывісты Асацыяцыі «За мадэрнізацыю», узмацніўшы ахову, супрацоўнікі пасольства вырашылі перадухіліць акцыі салідарнасьці, якія апошнім часам сталі адбывацца ажно некалькі разоў на месяц.