Тацяна Барысік: Дачка паказала на мапе Гвіану раней, за Беларусь

Your browser doesn’t support HTML5

Тацяна Барысік — літаратарка, пэдагог.

Нарадзілася ў Магілёве.

Там жа скончыла факультэт дашкольнага выхаваньня ўнівэрсытэту імя Куляшова.

Там жа пэўны час працавала ў розных школах сацыяльным пэдагогам.

Цяпер адукацыю напоўніцу прыкладае дзеля выхаваньня дачушкі Міхаліны, а ў прафэсійных занятках скарыстоўвае старую формулу творчых людзей: праца дзеля хлеба штодзённага — у далёкай ад прызваньня і захапленьня сфэры, а праца дзеля душы — ва ўтульнай сьціпласьці ўласнага жытла.

Доказам чаму — кніжка «Гаркнуў бліскучы мацюгальнік», шматлікія публікацыі на старонках «Нашай Нівы» ды іншых незалежных выданьняў.

З архіву «Свабоды»

2007 год. Тацяна Барысік: «Ніхто і нішто ня здолее зьнішчыць бацькаўшчыну ў душы»

Архіў праекту