2 верасьня ў сталіцы Фінляндыі заплянаваная першая ў гісторыі беларускай культуры экскурсія «Хэльсынкі Васіля Быкава».
Беларускі клясык жыў у гэтым горадзе з 1998 году, знаходзячыся ў эміграцыі. Праводзіць экскурсію будзе фінскі сябар Быкава — жыхар Хэльсынкі, адзначае рэсурс delfi.ee.
Надмагільны камень Быкава ў Менску — валун з ваколіцаў Хэльсынкі. Гэта знак павагі памяці пісьменьніка ад муніцыпалітэта фінскай сталіцы, дадае электроннае выданьне.
Экскурсія пройдзе ў межах фэстывалю «Намётавы гарадок беларускай культуры».
Асноўная частка фэстывалю пройдзе ў Таліне.
Арганізатары — Беларускі культурна-інфармацыйны цэнтар у Эстоніі і беларуская моладзевая арганізацыя МХСС «Маладыя дэмакраты».