Сабчак спрабуе вярнуць 1,5 мільёна эўра

Ксенія Сабчак

У Расеі Басманны суд Масквы адмовіўся абавязаць сьледзтва вярнуць тэлевядоўцы Ксеніі Сабчак канфіскаваныя грошы. У чэрвені падчас ператрусаў у яе было вынята больш за паўтара мільёна эўра.

Адвакат Сабчак мае намер абскардзіць гэтае рашэньне суду. «Ну, а што нам застаецца рабіць? Толькі ісьці ў Маскоўскі гарадзкі суд, я буду глядзець у вочы гэтым судзьдзям», – сказаў журналістам адвакат Ксеніі Сабчак Генры Рэзьнік.

Адвакат спадзяецца, што касацыйная інстанцыя перагледзіць матэрыялы справы.