«Жыве Беларусь» у Варшаве

Неафіцыйны закрыты паказ фільма «Жыве Беларусь!» прайшоў 23 ліпеня ў Варшаве. «Жыве Беларусь!» здымаўся ў лістападзе-сьнежні 2011 года ў Польшчы.
Трэйлер фільма быў паказаны на Бэрлінскім кінафэстывалі вясной 2012 года, а прэм’ерны паказ адбыўся на фэстывалі ў Канах.

Рэжысэр фільму — паляк Кшыштаф Лукашэвіч. Сцэнарысты — беларускі журналіст і актывіст Франак Вячорка і Кшыштаф Лукашэвіч.

Галоўную ролю — рок-музыкі Мірона Захаркі — выканаў беларускі музыка Зьміцер (Вінцэнт) Папко. Фільм зьняты на рэальных падзеях і сабраў у сабе гісторыі і лёсы многіх беларусаў, якія прайшлі і працягваюць праходзіць праз рэпрэсіі ў Беларусі.
Гэты фільм быў паказаны двойчы у межах кінакірмашу падчас апошняга кінафэстывалю ў Канах.


http://www.youtube.com/embed/QseBzQiSXcY