Крымскія татары зацьвердзілі нацыянальныя сьцяг і гімн

У ходзе 4-й сэсіі 5-га курултаю крымскататарскага народу, які прайшоў у Сімфэропалі ў нядзелю, былі зацьверджаны нацыянальныя сьцяг і гімн.
«Лічыць нацыянальным сьцягам крымскататарскага народу палотнішча блакітнага колеру з выявай у яго верхнім куце ля тронка залатое тамгі (родавага герба крымскіх ханаў). Суадносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні 1:2. Гімнам крымскататарскага народу лічыць сачыненьне Намана Чэлебіджыхана „Ant Etkenmen“ (Я прысягнуў)», — гаворыцца ў пастанове курултаю.

Як адзначаецца ў дакумэнце, «з прыняцьцем указанай пастановы названыя сымбалі — нацыянальны сьцяг і гімн крымскататарскага народу — сталі неад’емнымі атрыбутамі крымскататарскага народу, якія дэманструюць яго адзінства, самаідэнтыфікацыю, пераемнасьць пакаленьняў і шматвяковую барацьбу за сваю свабоду», перадае «Інтэрфакс-Украіна».

Зацьверджаныя сьцяг і герб і раней выкарыстоўваліся крымскімі татарамі на іх мерапрыемствах.

Чэлебіджыхан нарадзіўся ў 1885 годзе і быў расстраляны бальшавікамі 23 лютага 1918 году ў Сэвастопалі. Ён быў старшынём Крымскага мусульманскага выканкаму, муфтыем мусульман Крыму, Беларусі, Польшчы і Літвы, апошнім кіраўніком нацыянальнага ўраду Крымскай Народнай Рэспублікі. Ён таксама зьяўляецца клясыкам крымскататарской літаратуры.

Пра гэта інфармуе сайт «ForUm».